ЗАЯВА ПРАВААБАРОНЧАЙ КААЛІЦЫІ АБ АЦЭНЦЫ СІТУАЦЫІ З РЭПРЭСІЯМІ Ў БЕЛАРУСІ
Мы вітаем вызваленні беларускімі ўладамі людзей, якія пераследуюцца з палітычных матываў, у тым ліку здзейсненыя пры намаганнях ЗША і іншых дзяржаў. З моманту пачатку вядомых нам масавых вызваленняў (3 ліпеня 2024 г.) гэта каля 900 чалавек.
Разам з тым, улічваючы працяглыя вызваленні, грамадскія дыскусіі пра сітуацыю з рэпрэсіямі ў Беларусі, у тым ліку ініцыяваныя такімі вызваленнямі, а таксама пазіцыі міграцыйных улад шэрагу дзяржаў, якія канстатуюць паляпшэнне сітуацыі, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае:










