Колькасныя паказчыкі рэпрэсій, і найперш колькасць палітвязняў, на сёння не з’яўляюцца адзіным індыкатарам стану сістэмы. Для ацэнкі рэальных змен важныя якасныя індыкатары. // 12.10.2026
Наша аналітыка дапаможа лепш зразумець трэнды ў галіне правоў чалавека, адсочваць сістэмныя і якасныя змены сітуацыі, а таксама пашырыць праваабарончы фокус аналітыкі ў сумежных галінах (палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай сферы і г.д.). // 24.09.2026
Любое ўзаемадзеянне з арганізацыяй (у тым ліку сацыяльныя сеткі, звароты па дапамогу, удзел у адукацыйных мерапрыемствах) можа быць прызнана парушэннем. Існуе рызыка крымінальнай адказнасці. Заканадаўства прымяняецца шырока і дапускае адвольнае тлумачэнне. Калі вы ўзаемадзейнічалі з БХК — паклапаціцеся пра сваю бяспеку. // 23.09.2026
Асобныя вызваленні і іншыя пазітыўныя выпадкі пакуль не сведчаць пра якасныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Рэпрэсіі захоўваюць сістэмны характар, пры гэтым становяцца менш заўважнымі і ўсё цяжэй паддаюцца маніторынгу.
// 19.09.2026
Завяршэнне трэцяга цыкла Універсальнага перыядычнага агляду (2020–2025) і пачатак чацвёртага (2025–2030) адбываліся ва ўмовах істотнага скарачэння супрацоўніцтва дзяржавы з міжнароднымі праваабарончымі механізмамі. Таму механізм УПА набывае асаблівае значэнне як адна з нямногіх універсальных пляцовак, на якой Беларусь працягвае ўдзельнічаць у міжнародным дыялогу па пытаннях правоў чалавека. // 05.09.2026